Падзеі 2018 года


Падзеі 2018 года ў дзіцячых бібліятэках

 

Бібліятэка № 3 на працягу 2018 года для жыхароў і гасцей горада Гродна арганізавала 46 экскурсій у музейны пакой «Лялечны дом», падчас якіх наведвальнікі бралі ўдзел у разнастайных майстар-класах. Музей сустракаў аматараў лялек штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00.

14 лютага ў Міжнародны дзень кнігадарэння адбылася акцыя «Прачытаў сам – падары іншаму» з мэтай збору кніг у падтрымку дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Юныя чытачы падзяліліся з бібліятэкамі кнігамі, ведаючы, што яны адправяцца дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.Было сабрана і перададзена 270 экз. кніг.

23 сакавіка, падчас тыдня дзіцячай кнігі на сцэне Канцэртнай залы ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» адбылося свята «Вясёлыя прыгоды ў краіне Чыталіі». Малодшых школьнікаў горада чакала сустрэча з гродзенскай паэткай Т. Сучковай, рэдактарам тэлевізійных праграм Г. Шыкуць, конкурсы і віктарыны, выступ Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь музычна-драматычнага тэатра «Гродзенскі званочак», шоу мыльных бурбалак і клоўн Шурык, канцэртныя нумары ў выкананні вакалістаў студый Гродзенскага цэнтра культуры. У фае была арганізавана кніжная выстава «Добрыя кнігі – сябры назаўжды».

27 красавіка ў аддзеле абслугоўвання дзяцей Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка і бібліятэцы № 3 адбыліся інтэрактыўныя сустрэчы з вядомай беларускай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска (г. Мінск), якая пазнаёміла дзяцей з адной з апошніх кніг «Васкавы чараўнік». Удзельнікі мерапрыемстваў змаглі пераканацца ў тым, што цуды здараюцца на самай справе. Трэба толькі моцна ў гэта верыць.

мая гарадскія бібліятэкі ў шосты раз бралі ўдзел у міжнароднай акцыі, ініцыяванай Самарскай абласной дзіцячай бібліятэкай, «Чытаем дзецям пра вайну». Удзельнікамі гадзіны адначасовага чытання твораў пра Вялікую Айчынную вайну сталі 250 гродзенскіх школьнікаў і гімназістаў ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Гучалі творы К. Паўстоўскага, А. Міцяева, С. Аляксеева, Б. Палявога і інш. У кожнай бібліятэцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў.

16 жніўня на пляцоўцы каля дзіцячай бібліятэкі па вуліцы Цітова, 12 адбыўся дабрачынны бардаўскі канцэрт «Подых лета» з удзелам знакамітых выканаўцаў «Клуба арганізаваных бардаў» ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры», падчас якога было сабрана 550 рублёў на канцылярскія тавары для першакласнікаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Двойчы на працягу года сумесна з унітарным дзяржаўным прадпрыемствам «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне» адбылася акцыя «Тралейбус-чытальня», прымеркаваная да 890-годдзя Гродна. Рэтратралейбус, аформлены звонку і ўнутры здымкамі старога Гродна, накіроўваўся па маршруце: Тралейбуснае ўпраўленне – Плошча Савецкая – парк імя Ж.Э. Жылібера. Бібліятэкары запрасілі жыхароў горада ў гістарычнае падарожжа па Гродне. Акрамя пазнавальнай праграмы ў тралейбусе, экскурсію правялі і ў цэнтры горада. Напрыканцы чыталі вершы Віктара Кудлачова і прымалі ў падарунак ад бібліятэкараў паштоўкі з відамі Гродна.

У дзіцячай бібліятэцы № 6 двойчы ладзілі вечарыны духоўнасці для падапечных сем’яў сацыяльнай дабрачыннай установы «Центр ПОРА».

Супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк арганізавалі акцыю па актывізацыі чытання дзяцей і моладзі ўлетку «Кніжная вясёлка».

Напрыканцы 2018 года ў дзіцячых бібліятэках для бацькоў і дзяцей ладзілі калядныя майстар-класы, навагоднія  ранішнікі і пазнавальна-забаўляльныя праграмы.

BelarusianEnglishGermanPolishRussianSpanish
Мы в социальных сетях
Архив новостей
Опрос

Я выбираю для себя книгу...

Подробная статистика

Загрузка ... Загрузка ...

Счетчик посещений