Падзеі 2019 года
Бібліятэка №3 запрашае жыхароў і гасцей горада Гродна на экскурсіі ў музейны пакой «Лялечны дом», падчас якіх для наведвальнікаў будуць ладзіць разнастайныя майстар-класы. Музей чакае аматараў лялек штодня, акрамя нядзелі, з 10.00 да 18.00.
14 лютага ў Міжнародны дзень кнігадарэння адбудзецца акцыя «Прачытаў сам – падары іншаму» з мэтай збору кніг для пацыентаў установы аховы здароўя «Гродзенская абласная дзіцячая клінічная бальніца».
Падчас тыдня дзіцячай кнігі на сцэне Канцэртнай залы ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры» адбудзецца свята «Нынче праздник чтения всем на удивление!». У праграме: выступленне дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў, сустрэча з літаратурнымі героямі, конкурсы і віктарыны, музычныя нумары ў выкананні артыстаў горада, выстава літаратуры з фондаў гарадскіх бібліятэк.
Бібліятэкі ў сёмы раз будуць удзельнічаць у міжнароднай акцыі адначасовага чытання «Чытаем дзецям пра вайну», ініцыяванай Самарскай абласной дзіцячай бібліятэкай (РФ) у 2010 годзе.
З мэтай папулярызацыі ведаў па гісторыі Гродна і арганізацыі вольнага часу насельніцтва сумесна з унітарным дзяржаўным прадпрыемствам «Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне» адбудзецца акцыя «Тралейбус-чытальня», падчас якой бібліятэкары правядуць экскурсіі па Гродне і гучныя чытанні твораў гродзенскіх пісьменнікаў.
Улетку супрацоўнікі бібліятэк правядуць акцыю па актывізацыі чытання дзяцей і моладзі «Кніжная вясёлка».
Напрыканцы 2019 года ў бібліятэках пройдуць навагоднія ранішнікі і пазнавальна-забаўляльныя праграмы.