События 2017 года

События 2017 года в детских библиотеках

14 лютага ў Міжнародны дзень кнігадарэння прайшла акцыя «Прачытаў сам – падары іншаму». Чытачы пазнаёміліся з творчасцю гродзенскіх пісьменнікаў, бралі ўдзел у займальных літаратурных падарожжах, віктарынах і конкурсах па старонках любімых твораў, падарылі бібліятэцы і адзін аднаму кнігі, падзяліўшы сваю любоў да друкаванага слова з іншымі чытачамі.

sobytiya2017-1-1

sobytiya2017-1-2

Падчас тыдня дзіцячай кнігі бібліятэкары арганізавалі свята «У краіне чытаючых дзяцей», якое адбылося 24 сакавіка на сцэне канцэртнай залы Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. Гледачоў вітаў дзіцячы паэт В.С.Кудлачоў. Пэпі Доўгаяпанчоха прымусіла і дарослых, і дзяцей выконваць вясёлыя заданні. Электрычнае тэсла-шоу не пакінула абыякавых у зале. 7 лепшых чытачоў па выніках 2016 года атрымалі памятныя падарункі. Нумары ў выкананні танцавальнага калектыву «Непаседы», вакальнага ансамбля «Задумка» Гродзенскага гарадскога цэнтра культры напоўнілі залу адчуваннем вясны і свята. Урывак са спектакля «Муха-Цакатуха» ў выкананні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Музычна-драматычнага тэатра «Гродзенскі званочак» завяршылі святочную праграму. У фае працавала выстава літаратуры «Добрыя кнігі – сябры назаўжды».

sobytiya2017-4-1

sobytiya2017-4-2

У межах абласной акцыі да Дня Перамогі «Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…» адбыліся сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны З.Ц.Судаковой, М.В.Кісялёвым, гадзіны гісторыі «Побач з бацькамі», «Нішто не забыта».

sobytiya2017-2-1

sobytiya2017-2-2

Бібліятэкі ў пяты раз сталі ўдзельнікамі Міжнароднай акцыі «Чытаем дзецям пра вайну», ініцыяванай у 2010 годзе Самарскай абласной дзіцячай бібліятэкай (РФ). Сэнс акцыі – адначасовае чытанне твораў пра вайну. 4 мая ў 11.00 дзецям чыталі апавяданні са зборнікаў «Ніколі не забудзем» і «Юныя героі Вялікай Айчыннай вайны», творы М.Багданава, А.Міцяева, Л.Касіля, С.Аляксеева. Пасля адбылося іх абмеркаванне, была аб’яўлена хвіліна маўчання.

sobytiya2017-3-1

sobytiya2017-3-2

Бібліятэкары бралі ўдзел у абласной акцыі да Дня абароны дзяцей «Кніга дорыць свята». Яны арганізавалі гульнявыя праграмы «Вясёлка планеты Дзяцінства», «Фарбы дзяцінства», «Мульцяшныя гісторыі Эдуарда Успенскага», конкурс малюнкаў на асфальце «Раз, два, тры – у свет казкі трапляй!», гадзіну дабрыні «З дзяцінства сяброўствам даражы».

sobytiya2017-5-1

sobytiya2017-5-2

У верасні падвялі вынікі конкурсу летняга чытання «Ключы ад лета». На заключным мерапрыемстве «Лета. P.S.» ушаноўвалі чытачоў 2-5 класаў, якія на працягу летніх канікул шмат чыталі. Яны атрымалі дыпломы і кнігі. Музычнае віншаванне падарылі вакалісты ўзорнай дзіцячай студыі эстраднай песні «Пазітыў» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Прамень» г.Гродна.

sobytiya2017-6-1

sobytiya2017-6-2

10 лістапада ў бібліятэцы №6 адбылася прэзентацыя кнігі С.Лаўровай «Сабака Фрося і яе людзі» (выдавецтва «РАСМЭН»), ілюстрацыі да якой зрабіла гродзенка Іна Папаратная. На працягу месяца ў чытальнай зале дзейнічала выстава прац мастачкі пад назвай «Малюнкі, якія нясуць радасць».

sobytiya2017-7-1

sobytiya2017-7-2

Напрыканцы года ў дзіцячых бібліятэках ладзіліся ранішнікі і забаўляльныя праграмы (навагоднія падарожжы «Адкуль да нас прыйшоў Дзед Мароз?», «Навагоднія прыгоды ў краіне літаратурных герояў», ранішнікі «Навагоднія прыгоды», «Забавы каля навагодняй ёлкі», майстар-класс «Святло каляднай зоркі»).

sobytiya2017-8-1

sobytiya2017-8-2

BelarusianEnglishGermanPolishRussianSpanish
Анонс событий

25 сентября
«Азбука бережливости»: экологич. викторина
Место: библиотека № 9
Время: 11.30

25 сентября
«Гродно: прошлое и настоящее»: вирт. путешествие
Место: библиотека № 7
Время: 12.30

26 сентября
«Твоя безопасность - в твоих руках»: игровая программа
Место: библиотека № 7
Время: 10.30

27 сентября
«Приключения в стране Мульти-пульти»: игра
Место: библиотека № 5
Время: 11.00

27 сентября
«Осень золотая»: праздник
Место: библиотека № 6
Время: 12.00

28 сентября
«В книжном царстве, в библиотечном государстве»: экскурсия
Место: библиотека № 7
Время: 10.30

28 сентября
«Всё на свете интересно»: заседание клуба «Супердетки»
Место: библиотека № 5
Время: 13.00

Мы в социальных сетях
Архив новостей
Опрос

Я выбираю для себя книгу:

Подробная статистика

Загрузка ... Загрузка ...

Счетчик посещений